ну і шо!?
Хто яшчэ не паслухаў? аАААА?! 💣 ГАРАЧАЯ ПРЭМ'ЕРА!
”Паставіць лайк, падпісацца на канал, зрабіць рэпост, націснуць званочак, напісаць камент”

Амінь
Скончыўшы ранішнюю малітву перад сваім айфонам, я запосціў чарговы самы смачны сняданак у самай новай кавярні майго прыўкраснага горада. Расправіўшыся з ежай, адшукаў шэрынгавы самакат, паправіў свае модныя акуляры, набытыя ў непапсовага лакальнага брэнда, зрабіў прыгожае сэлфі на фоне крутой тачэ, прыпаркаванай побач, запіліў ранішнюю сторыз пра сваё самае шчаслівае жыццё, заткнуў вушы новенькімі AirPods, асвяціў свой шлях зіхоткай усмешкай і папіліў на самую ўлюбёную працу... І ўсе людзі наўкола толькі ўсміхаліся мне.
Так пачынаўся мой дзень. Дзень самага паспяховага і шчаслівага ў свеце чалавека. Хочаш быць і ты такім, паўтарай маю малітву:

Амінь!